Навіны

Беларусы Варшавы правялі чарговую акцыю

8 снежня 2024 года у Варшаве да помніка Каперніка ў шматлюднае месца выйшла невялікая група беларусаў, каб гучна ў чарговы раз распавясці пра парушэнне правоў чалавека ў Беларусі.

Выступоўцы жорстка выказваліся пра абстаноўку ў Беларусі. Паводле выказаўшыхся, пяты год карнікі дыктатара палююць на законапаслухмяных грамадзян, робяць іх жыццё невыносным. Беларускія салаўёвы, скабеевы і паповы робяць злачынствы іншага парадку: яны калечаць розум і душы неўмацаваных грамадзян, робяць зомбі з тых, хто не ўмее думаць. З іх зліўных бачкоў зыходзіць бруд, зло, агрэсія, мана. Яны ўбіваюць ў галовы беларусаў, што кругом ворагі, з якімі змагаецца вялікая Расія, арміі якой трэба дапамагаць. А праваслаўныя святары аб'яўляюць пра збор дапамогі з няшчасных бедных вернікаў.

Акцыя была прымеркавана да 10 снежня — Міжнароднага дня правоў чалавека. Гаварылася, што правы мае ў Беларусі толькі адзін чалавек са шматлікай сваёй сям'ёй. У астатніх правоў няма. У яго банды — ўседазволенасць, але з імі таксама можа рэжым расправіцца, як было падчас сталінскага тэрору. Людзі выказвалі салідарнасць з палітвязнямі, якіх проста знішчаюць у турмах жудаснымі ўмовамі. Выказаліся супраць несправядлівай дэпартацыі беларусаў з Еўразоны, калі беларусы трапляюць проста ў рукі КДБ.

Лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык заклікаў не хадзіць на выбары.

Акцыя, нягледзячы на дрэннае халоднае і даджлівае надвор'е, доўжылася гадзіну. Скончылася традыцыйным агульным фотаздымкам.
2024-12-09 18:14