Як стала вядома з неафіцыйных крыніц, на 52 дні знікнення сувязі з Уладзімірам Гундарам у бабруйскую калонію №2 ездзіла яго адвакат. Ёй не дазволілі сустрэцца са сваім кліентам, толькі паведамілі, што інфармацыю пра здароўе могуць сказаць толькі блізкім родным.
Па словах родных, нядаўна ў калонію ездзіла жонка Гундара. Але інфармацыі, чаму знікла сувязь, не атрымала. Сказалі толькі, што ў калоніі, на здароўе нараканняў няма, кожны дзень атрымлівае таблеткі ад ціску.
Родныя разумеюць, што калі ён у ШІЗА, то там перапіскі не дазволена, як і чытання ці нейкіх іншых заняткаў. Можна толькі хадзіць па камеры ці сядзець. Калі 57 дзён у ШІЗА, то гэта надзвычай цяжка найперш для псіхікі зняволенага. Хаця зноў жа з неафіцыйных крыніц дайшлі няпэўныя звесткі, што Гундар знаходзіцца ў ПКТ — памяшкенне камернага тыпу. Там дазволена перапіска і адна гадзіна прагулкі ў дзень. Але лістоў чамусьці няма.
Нагадаем, што палітвязень Уладзімір Гундар асуджаны на 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.