- Гарагляд Дзьмітрый — 15 сутак арышту;
- Калеснік Яўгеній — 15 сутак арышту;
- Рамановіч Алесь — 100 б.в. штрафа (3200 рублёў), суткі яму не маглі даць з-за таго што даглядае роднага з інваліднасцю.
- Краўчунас Наталля — 50 б.в. штрафа (1600 рублёў).
Яшчэ той жа суддзя Бычыла даў 20 б.в. штрафа за налепку з "Пагоняй" на багажніку аўто Калеснік Дзмітрыю.
Вядома, што на выхадзе з залі суда гэтых людзей спыняў пракурор, казаў што у першы і другі раз адказнасць за несанкцынаваныя мерапрыемствы адміністрацыйная, а на трэці раз будзе крымінальная. Пасля чаго прапаноўваў падпісаць бумагу, што чалавек з гэтай інфармацыяй азнаёмлены.
Без ежы
Адзін з асуджаных, Алесь Рамановіч, таксама распавёў што з моманту затрымання (каля 17:00 27.02) да вызвалення днём 28.02 (бо атрымаў толькі штраф а не суткі), яго ды іншых арыштаваных не кармілі. У ІЧУ іх змясцілі пасля 22:00, то бок пасля вячэры. А раніцай 28.02 іх звезлі з ІЧУ без снедання. Алесь таксама адзначыў, што тыя хто атрымаў "суткі", хутчэй за ўсё атрымаюць ежу толькі увечары 28.02, бо пакуль усіх асудзілі ўжо напэўна прайшоў час абеду.Нагадаем, што 27.02.2022 ў Пінску было затрымана не меньш за 9 чалавек. Усіх затрымалі, калі на плошчы Леніна толькі-толькі збіралася антываенная акцыя.