Амаль тыдзень ў Варшаве святкавалі 108-ю гадавіну БНР.
25 сакавіка Рух Салідарнасці «Разам» падрыхтаваў святочную імпрэзу ў памяшканні варшаўскай Асацыяцыі вольнага слова. На імпрэзе, акрамя беларусаў, сабраліся прадстаўнікі Дагестана, Ічкерыі, Татарстана, Польшчы, Украіны, Калінінграда і Ноўгарада. Распачаў святкаванне ксёндз Вячаслаў Барок. Ён выказаў думку, што рэжым можна перамагчы толькі мілітарным чынам, а калі хто ведае іншы спосаб, то няхай падзеліцца, а яшчэ лепей, калі зробіць. Цёплымі былі выступы гасцей, якія жадалі беларусам свабоды як і сабе. Усе яны выказаліся таксама пра тое, што мараць стаць незалежнымі ад Расеі. Словамі ўпэўненасці ў дэмакратычную Беларусь адзін з арганізатараў Вячаслаў Сіўчык завяршыў імпрэзу.
28 сакавіка дэмакратычная беларуская супольнасць прайшла маршам па вуліцах Варшавы, святкуючы Дзень Волі. Распачаты марш быў на плошчы Трох Крыжоў, завяршыўся на плошчы Замкавай. Беларусы неслі 330-метровы бел-чырвона-белы сцяг. Фінальны этап свята распачалі ўдзельнікі рэканструктарскага клуба «Invictus 1863» заднаўлення падзеі і атмасферы паўстання 1863 года. Затым адбыліся выступы арганізатараў і гасцей імпрэзы.
29 сакавіка ў Беларускім Доме Варшавы Святочнай імпрэзай закончылася святкаванне 108 гадавіны аб'яўлення Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Варшаве ў Беларускім Доме. Гэты івэнт распачаў уступным словам па анлайн-сувязі лідар «Вольнай Беларусі» Зянон Пазняк. Палітык лічыць, што свята Дня Волі – адно з важнейшых беларускіх свят — павінны адзначаць усе беларусы, нягледзячы на палітычныя рознагалоссі і погляды. Пасля імпрэзы можна было набыць кнігі Зянона Пазняка і «Зборнік Беларускіх патрыятычных песень з нотамі» Таццяны Грыневіч.
Дзень Волі беларусы замежжа святкавалі па ўсім свеце, што цешыць душу, гаварылі ўдзельнікі свята ў Беларускім Доме.
Дзень Волі беларусы замежжа святкавалі па ўсім свеце, што цешыць душу, гаварылі ўдзельнікі свята ў Беларускім Доме.
