28 верасня 2024 года ў Варшаве на беразе Віслы адбыўся фэст для палітвязняў і з палітвязнямі, якія прыехалі ў Варшаву не так даўно. Каля 70 беларусаў такім чынам развіталіся і з летам (у Польшчы летам скончваецца 22 верасня), і змаглі сустрэцца разам, каб духоўна сагрэцца, адпачыць, пазнаёміцца між сабой. Цёплае вогнішча, канцэрт з вядомымі беларускімі артыстамі і музыкамі, смачны стол, цікавыя сустрэчы.
Паводле прадстаўніка Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да Волі» Алега Кулешы, палітвязні папрыходзілі з сем'ямі, маглі падзяліцца набалелым, паспяваць і патанчыць. Была створана добрая атмасфера для своеасаблівай псіхалагічнай разгрузкі тым людзям, якія нядаўна перажылі страшныя беларускія катавальні. Людзі дзяліліся набалелым, іх акружылі клопатам, уважлівымі, таварыскімі адносінымі, добрай музыкай, смачнай ежай, якую прыгатаваў прафесійны кухар. Значную частку данатаў для фэста перадалі беларусы Бельгіі, за што ім моцна ўдзячны беларусы Варшавы. Сутрэча прайшла ў нацыянальным рэчышчы.

Такія сустрэчы выконваюць падвойную функцыю: і маральная дапамога «раненым» беларусам, і распаўсюджванне беларускай культуры.