Судовыя паседжанні

У Бярозе прайшлі чарговыя суды

Мяркуючы па ўсім, за пратэсты 2020 года
Як паведамляе незалежны тэлеграм-канал пра Бярозаўскі раён «Белое и черное», 28 сакавіка 2025 года ў бярозаўскім судзе прайшлі суды па палітычных справах. Паводле дадзеных актывістаў, гэта быў суд над жыхарамі Бярозы Кірылам Карпешам і Андрэем Бурыным.

Раней той жа тэлеграм-канал паведамляў пра затрыманне гэтых дваіх. Напачатку студзеня-2025 актывісты паведамлялі, што за месяц да таго Бурын ды Карпеш былі затрыманы з-за пратэстаў, якая праходзілі 10 жніўня 2020 года. Абодва пасля бярозаўскага ІЧУ былі ў берасцейскім СІЗА па гэтай справе.

Читайте таксама:
2025-04-07 20:22