Навіны

У Бярозе дзіцячым садку правялі мерапрыемства, на якім дзяцей апранулі ў ваенную форму

І зайдзейнічалі пракурорку
Як паведаміў тэлеграм-канал бярозаўскай раёнкі, 12 лістапада 2025 года ў дзіцячым садку №8 Бярозы адбылося мерапрыемства «Пісьмо пра Беларусь» з удзелам памочніцы пракурора Бярозаўскага раёна Вікторыі Гандзюк.

Усё б нічога: і спрадвечныя нашы бел-чырвоныя- белыя колеры на адзенні дзетак прысутнічаюць, і ручнікі з васількамі, і пірагі як сведчанні гасціннасці беларусаў. Але не абышлося, як павялося з 2020, без вайсковай формы, у якую апранулі 5-6 гадовых дзяцей:
Спрадвеку малых вучылі настаўнікі і выхавацелі, і ўсё было добра. Але пасля 2020 года Лукашэнка навязаў ў школы і садкі людзей у пагонах. Забіраюць ў дзяцей дзяцінства. Хаця гэта ж малыя дзеткі, ім бы стужачкамі, лялькамі, машынкамі (не танкамі — машынкамі) гуляцца.
2025-11-16 20:46