Навіны

Расейская грамадзянка, якая жыла ў Берасці каля 10 год, выйшла з гомельскай калоніі

Яе дэпартавалі ў Расею, піша "Zerkalo"

Ірына Вікхольм

Ірыну Вікхольм затрымалі ў траўні 2021 году. Напярэдадні яе запрасілі ў міграцыйную службу, а потым былі вобшук-ІЧУ-СІЗА-суд-калонія.

Берасцейскі суддзя Яўген Брэган прызнаў жанчыну вінаватай па ч.2 арт.367 Крымінальнага кодэксу Беларусі. Складам злачынства, то бок абразай прэзідэнта РБ, палічылі твіт ды перадрук Ірынай артыкула BBC пра прымусовую пасадку самалёту Ryanair з Пратасевічам. Да таго артыкулу жанчына толькі дадала свой загаловак: «Очередное преступление Лукашенко», усё астатняе было слова ў слова з матэрыялу расейскай службы BBC.

Суддзя прызначыў Вікхольм паўтары гады калоніі. 1 верасня 2022 году, як паведамляе выданне "Zerkalo", жанчына скончыла адбываць пакаранне ў гомельскай калоніі. Адразу ж яе дэпартавалі з Беларусі, ды забаранілі ўезд у краіну на 10 год. Ад мяжы на расейскім баку Ірыну забралі знаёмыя, якія дапамаглі былой беларускай палітзняволенай даехаць да Масквы.
Made on
Tilda