5 лютага 2023 года ў цэнтры Варшавы прайшла чарговая акцыя салідарнасці і падтрымкі беларускіх палітвязняў. Яе правялі прадстаўнікі беларускай дыяспары. Каля 70 чалавек сабралася ля помніка Каперніку пад бел-чырвона-белымі сцягамі, з плакатамі ў руках. Кідаліся ў вочы плакаты на польскай і беларускай мовах пад назвай: «Праца міліцыі Лукашэнкі. У аб'ектыве». На плакатах міліцыянты і іх ахвяры. Выступоўцы гаварылі пра суды над журналістам Андрэем Пачобутам, кіраўнікамі «Вясны» і ўсіх палітвязняў. Пра тое, што іх катуюць страшнымі ўмовамі быту, што людзей судзяць па надуманых прычынах і распаўсюджваюць праз дзяржаўныя СМІ ілжывыя звесткі.
Быў гарачы выступ рок-музыкі з Гародні Ігара Банцара, выкліканы тым, што некаторыя беларусы, якія прыйшлі на акцыю 5 лютага, 22 студзеня далучыліся да прайшоўшых па вуліцы польскіх неанацыстаў. Ён прасіў мінакоў быць больш абачлівымі і выбраць еўрапейскую дарогу, калі яны лічаць бандытам Лукашэнку, а Пуціна — Гітлерам. На акцыі гучалі беларускія песні на нацыянальную тэму. Удзельнікі мерапрыемства патанчылі ў карагодзе, паслухалі музыку. Вядучая Вольга Паўлава заклікала пісаць палітвязням, нават калі не прыходзяць адказы і цэнзары, па загаду зверху, не аддаюць лістоў. Гэта самае малое, што мы можам ім зрабіць.
У канцы акцыі зрабілі агульнае фота і размовы пра мэту і планы на акцыю ў будучую нядзелю.
У канцы акцыі зрабілі агульнае фота і размовы пра мэту і планы на акцыю ў будучую нядзелю.