Навіны

Затрыманы сын вядомай праваабаронцы. Ён у пінскім ІЧУ

Раніцай 7 жніўня ў Пінску затрыманы Кірыл Іваноў, затрыманне праводзіў участковы Яўген Атока. Кірыла абвінавацілі ў тым, што ён нібыта пісаў пагрозы ў «экстрэмісцкіх чатах».

Раней яго затрымлівалі ў жніўні 2020. Тады ён атрымаў 10 содзен арышту***.

Кірыл – адзін з трох дзяцей вядомай праваабаронцы Веранікі Івановай. Яна дапамагала фігурантам «пінскай справы». Не выключана, што жанчыне такім чынам – праз затрыманне сына – помсцяць за яе актыўную грамадзянскую пазіцыю.

У самой Веранікі адбыўся вобшук яшчэ ў лютым.

***Удакладняем, Кірыла судзілі тры разы – агулам на 25 содзен і штраф.
Made on
Tilda