Судовыя паседжанні

Праз налепку «Пагоні» на аўтамабіле — забралі цалкам машыну

Але ж пасля суду за "несанкцыянаванае пікетаванне" аўто вярнулі

Іллюстрацыйнае фота

Берасцейскай «Вясне» стала вядома, што 6 верасня 2022 года ў Берасці прайшоў суд па "народным" артыкуле 24.23 КоАП (Несанкцыянаванае масавае мерапрыемства).

З рашэння суду вынікае, што на машыне Юрыя была заўважана налепка «Пагоні». А машына знаходзілася на вуліцы. Відавочна, гэта было адзіночнае пікетаванне, вырашыў суддзя Раман Карабан. Ды пастанавіў: прызнаць Юрыя вінаватым па ч.1 арт.24.23 КоАП, прызначыць штраф памерам 20 базавых велічынь (640 рублёў), а вынятый аўтамабіль вярнуць уладальніку.

Як доўга Юрый вымушаны быў правесці без свайго аўтамабіля, берасцейскай «Вясне» невядома.
Made on
Tilda