Хто мусіць плаціць за зняволенне беларускім палітвязням
Трыгерам для гэтага тэксту стала відэа ў TikTok былога беларускага палітвязня Віталя Бандарука. У тым роліку ШІ (Штучны Інтэлект) яму распавядае пра практыку кампенсацыі за памылковае зняволенне ў некаторых краінах Еўропы. Таксама ШІ робіць разлікі, што Бандаруку пры такіх еўрапейскіх стаўках мусілі б выплаціць больш за 100 тысяч еўра. Але Бандарук апублікаваў гэты ролік з тэкстам на застаўцы: «Ціханоўская, вярні мне мае грошы».
Гісторыя самога Бандарука сапраўды непрыдатная да кпінаў над чалавекам ці абясцэнванню таго, праз што ён прайшоў. Віталя Бандарука затрымалі ў красавіку 2021 года. У кастрычніку таго ж года Берасцейскі абласны суд прыгаварыў яго за інтэрнэт-каментары да 5гадоў пазбаўлення волі адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. Спачатку Бандарук знаходзіўся ў шклоўскай калоніі №17. У студзені 2024 года яму змянілі рэжым утрымання і перавялі ў магілёўскую турму №4. На волю ён выйшаў 11 верасня 2025 года — яго разам з іншымі вызваленымі прымусова вывезлі ў Літву. Да заканчэння пяцігадовага тэрміну заставалася каля трох месяцаў.
Сам Бандарук расказваў, што ў ШІЗА і ПКТ правёў увогуле восем месяцаў. Паводле яго слоў, зімой там было настолькі холадна, што даводзілася намотваць анучы на ногі замест парцянак. Ён сцвярджаў, што падвяргаўся ціску, расказваў пра галадоўку, траўму рукі і вымагальніцтва грошай у калоніі. За час знаходжання ў ПК-17, паводле яго слоў, яго вага знізілася са 125 да 65 кілаграмаў. Пасля вызвалення ў Літве ў яго выявілі гепатыт С; Бандарук лічыць, што заразіўся ў зняволенні, што дома ў яго такога дыягназу не было.

То бок, мы гаворым не пра чалавека, які некалькі сутак правёў у ІЧУ і цяпер вырашыў зарабіць на статусе былога зняволенага. Ён правёў за кратамі чатыры з паловай гады.
На такім фоне некалькі тысяч еўра дапамогі, якія можа атрымаць вызвалены палітвязень, сапраўды не ўражваюць. Бо на ўзгаданым відэа ШІ дае прыклад Нямеччыны, дзе існуе кампенсацыя €75 за дзень незаконнага пазбаўлення волі. У іншых еўрапейскіх краінах можна сустрэць сумы яшчэ вышэй. Калі чатыры з паловай гады зняволення — гэта прыкладна 1640 дзён, то нават пры стаўцы €75 атрымоўваецца каля €123 тысяч. Калі лічыць па €100 — ужо €164 тысячы.
Толькі ёсць адна праблема: Нямеччына Віталя Бандарука не саджала.
У Нямеччыне дзейнічае закон аб кампенсацыі за меры крымінальнага пераследу – StrEG. У §7 сапраўды запісана: кампенсацыя нематэрыяльнай шкоды складае €75 за кожны дзень пазбаўлення волі. Асобна можа пакрывацца даказаная матэрыяльная шкода. Але гэта не ўсталяваны Еўропай «кошт дня, праведзенага беларускім палітвязнем у турме». Гэта механізм нямецкага заканадаўства, які прымяняецца пры прадугледжаных законам абставінах крымінальнага пераследу. І плаціць па ёй нямецкая дзяржава за дзеянні нямецкай сістэмы правасуддзя.

Таксама можна разгледзець такую краін як Нідэрланды. Там з 1 студзеня 2026 года судовыя арыенціры прадугледжваюць €160 за дзень неабгрунтаванага ўтрымання ў паліцэйскай камеры і €120 за дзень у следчым ізалятары. Але гэта зноў нацыянальны механізм кампенсацыі ў пэўных крымінальна-працэсуальных сітуацыях, а не еўрапейскі тарыф для былых вязняў усяго свету.
Таму нельга ўзяць тэрмін у беларускай калоніі, памножыць яго на нямецкія €75 ці галандскія €120 і прад'явіць рахунак еўрапейскаму фонду.
Юрыдычна гэта проста розныя рэчы. Еўропейскія фонды дапамагаюць беларускім палітвязням, а не кампенсуюць незаконнае асуджэнне рэжымам, за страчанае здароўе і адабраную маёмасць.

Тады хто павінен плаціць?
Сказаць былому палітвязню літаральна «вам ніхто нічога не вінен» таксама было б няправільна.
Калі чалавека незаконна пазбавіла волі дзяржава, пытанне кампенсацыі існуе. Але адрасат такога патрабавання — найперш дзяржава, якая чалавека пераследавала. Калі калі-небудзь у Беларусі з'явіцца паўнавартасны механізм рэабілітацыі незаконна рэпрэсаваных, тады сапраўды давядзецца лічыць не толькі дні, але і канфіскаваную маёмасць, выдаткі на лячэнне, наступствы для здароўя, страчаны заробак, разбураны бізнэс, упушчаныя гады прафесійнага жыцця, і асобна — маральную шкоду.
Тады можна будзе спрачацца, ці павінна кампенсацыя складаць 100, 200 тысяч еўра ці мільён. Але гэта будзе зусім іншая спрэчка.
Калі цяперашняя сітуацыя ў Беларусі закансервуецца надоўга пры адсутнасці перамен да лепшага, то ёсць сэнс прапрацоўваць гэтае пытанне беларускім дэмакратычным сілам.
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна

- Беларусаў замежжа будуць пазбаўляць грамадзянства? Што кажуць палітолаг і праваабаронца
- У рэпрэсаванага, відаць, прымусова прадалі мінівэн у Бярозаўскам раёне
- У Пінску ўсё-ткі прадалі кватэру былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў