4 кастрычніка 2026 года ў цэнтры Варшавы прайшла акцыя ўшанавання загінулых беларусаў: Андрэя Зэльцэра, забітага кадэбістамі ў 2021 годзе. Таксама выказваліся пра віцебскага лекара Ігара Паснова (на момант акцыі былі звесткі, што той памёр ў наваполацкай калоніі — і толькі на наступны дзень з'явілася абвяржэнне).
Выступоўцы расказалі пра загінулых, пра тое, якімі яны былі. Ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання. Былы жаўнер Палка Каліноўскага Аляксандр Сахарук прачытаў малітву за памерлых. Лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык са скрухай сказаў, што так позна даведаліся пра катаванні лекара Паснова ў калоніі, які ваяваў з сістэмай яшчэ да 2020. І што здзекі праз «нізкі статус» — спадчыну рускага міру — давялі яго да дрэннага псіхалагічнага стану. Былыя палітвязні маўчалі пра Паснова, хаця ведалі, як адміністрацыя жорстка з яго здзекавалася. А маўчалі, як прызнаўся адзін, праз «нізкі статус» Паснова. Пра катаванні «нізкім статусам» трэба проста крычаць, а не саромецца і маўчаць.

Арганізатар акцыі, сябра Беларускай Асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў звярнуў увагу на гістарычны факт, важны для беларусаў: 29 верасня 1529 года быў зацверджаны першы Статут Вялікага Княства Літоўскага, прарадзімы беларусаў. Мінак Алег Дабрынеў ўспомніў лясных братоў, якія змагаліся з камуністамі і з расійскай экспансіяй да 1959 года. Былы настаўнік Васіль Плешкуноў павіншаваў сваіх калег з Днём настаўніка і параіў ім вучыць выхаванцаў думаць.
Закончылася акцыя агульным фотаздымкам для гісторыі.
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна

- Дзень беларускай вайсковай славы. Як гэта было ў Варшаве 08.09.2026
- Беларусы ў Варшаве ўшанавалі памяць ахвяр сталінізму і нацызму 23.08.2026