27 снежня 2023 выданне «Радыё Свабода» паведаміла, што да верасня-2024 Гундар пазбаўлены спатканняў і перадач. Але медычныя бандэролі і ліставанне мусілі застацца дазволенымі.
Берасцейскай «Вясне» стала вядома, за што палітвязня з Баранавічаў пазбавілі перадач ды спатканняў: за былыя «грахі», зробленыя яшчэ ў бабруйскай калоніі №2. То бок за нібы парушэнні рэжыму, якія былі яшчэ да пераводу Гундара ў магілёўскую турму ў кастрычніку 2023 года. Нагадаем, што з трох месяцаў ў бабруйскай калоніі мужчына правеў два месяцы ў ПКТ (памяшканні камернага тыпу) ды ШІЗА (штрафным ізалятары). Магчыма, не хацеў гаварыць з супрацоўнікамі, а магчыма, гаварыў па-беларуску, што выклікала ярасць у супрацоўнікаў калоніі.
Па дадзеных берасцейскай «Вясны» ад дасведчанай крыніцы, апошні ліст ад Гундара, які прабіўся на волю, быў датаваны 12 снежня 2023. А пазней блізкія Гундара адправілі яму бандэроль з лекамі, на якую быў дазвол. Але ці аддадуць, таксама пытанне.
Чытаць далей: