26 красавіка 2024 года ля кітайскай амбасады ў Варшаве беларусы, ўдзельнікі акцыі «Ультыматум» зладзілі пікет. Мэтай пікету назвалі заклік да кітайскіх ўладаў заняць цвёрдую пазіцыю ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі, які сваімі дзеяннямі нясе непасрэдную пагрозу кітайскім эканамічным і палітычным інтарэсам у дачыненнях з Еўразвязам.
А 29 красавіка быў пададзены зварот на імя Міністра замежных спраў Кітая, уручаны Надзвычайнаму й паўнамоцнаму Паслу Кітайскай Народнай Рэспублікі Sun Linjiangu.
Арганізатарамі пікету выступілі Анатоль Фёдараў (даўні актывіст БНФ, цяпер прадстаўляецца ўдзельнікам грамадска-палітычнага аб’яднання «Нацыянальна-дэмакратычная платформа»), Руслан Хазін (ў замежжы займаецца актывізмам), Дзмітрый Балкунец (палітолаг). У звароце, напісаным на ангельскай мове, янызвяртаюць увагу Кітая на жорсткія рэпрэсіі, якія не спыняюцца ўжо 4 год супраць мірных грамадзян, а тысячы грамадскіх актывістаў арыштаваны і знаходзяцца у беларускіх калоніях і турмах. Падпісанты звароту заклікаюць кітайскі бок запатрабаваць ад рэжыму Лукашэнкі спыніць правакацыі на беларуска-польскай мяжы і нічым неабгрунтаваныя рэпрэсіі ў краіне, што вызывае адпаведную рэакцыю з боку Захаду. Таксама яны паведамляюць у сваім звароце, што дыпламатычныя намаганні не даюць выніку, таму можа быць часова прыпынены ўвесь паток тавараў, што зусім не на карысць Кітаю, які ідзе з Беларусі або праз Беларусь у Еўрасаюз, пакуль гэтыя праблемы не будуць вырашаны.