10 лістапада 2024 года прайшла акцыя беларусаў ля беларускай амбасады. Каля 40 чалавек прыйшлі на акцыю памяці пад бел-чырвона-белымі сцягамі са знічкамі і партрэтамі забітых у руках. Як заўсёды, было шмат выступоўцаў. Усе ўспаміналі тыя часы, калі даведваліся пра чарговую ахвяру.
Кожны зачытаў напісанае на партрэце, які трымаў у руках. На самім партрэце была чорным пазначана дата гібелі, з адваротнага боку дата нараджэння і інфармацыя пра забітага. Пасля акцыі запаленыя знічы засталіся ля амбасады, як і партрэты забітых беларускімі ўладамі. Партрэты ўсе заламінаваныя, каб не папсавалі іх дажджы.
Паводле выступаючага на акцыі намесніка кіраўніка НАУ Арцёма Брухана, вядзецца работа па ўстанаўленню ўсіх датычных да забойстваў прыслужнікаў рэжыму, каб ні адзін з іх не пазбег у будучым пакарання.

Паводле арганізатара акцыі, сябра асацыяцыі беларускіх палітвязняў «Да волі» і грамадскага аб'яднання «Беларусы Варшавы» Васіля Плешкунова, акцыі памяці прайшлі па ўсяму свету, дзе ёсць беларускія дыяспары.