4 кастрычніка 2024 года ў Беларускай прасторы «Робім разам» прайшла творчая сустрэча з двума мастакамі, чые плакаты выстаўлены на выставе, якая адкрылася 16 верасня. Адным з іх быў арганізатар выставы, які жыве ў Даніі беларускі мастак Зміцер Гушча, другі — Антось Радзівонаў.
Паводле Зміцера Гушчы, былі вызначаны 3 накірункі: салідарнасць з Беларуссю, Украінай і падтрымка Украіны. Значная частка прысвечана Расеі, яе ганебнай ролі з асуджэннем іх драпежнасці. У сваіх плакатах мастакі паказалі не толькі паразу і волю, але таксама і надзею. Надзея на тое, што Беларусь будзе вызваленая і можна будзе свабодна вярнуцца ў вызваленую і дэмакратычную Беларусь. Каб гэты дзень наступіў як мага хутчэй, хтосьці ідзе змагацца са зброяй у руках, а мастак можа рабіць плакаты, якія будуць натхняць людзей, тлумачыць сітуацыю. Гэта таксама пэўны спосаб барацьбы.
Па словах Антося Радзівонава, на яго плакатах перажытае ім у 2020 годзе, калі людзі ў форме забівалі сваіх грамадзян, калечылі, адымалі здароўе. Гэтыя жахі не могуць быць забыты. Паводле Антося, магчыма, праз плакат лягчэй усведамляць рэчаіснасць, чым праз карціны.

— Творы 37 мастакоў, прадстаўленыя на выставе, праглядзела прыкладна 800 чалавек. Выстава працягнецца да 12 кастрычніка. Запрашаем аматараў гісторыі, жывапісу і проста актыўных людзей, — паведаміў кіраўнік Прасторы Сяргей Бульба.