Навіны

Традыцыйная акцыя салідарнасці з палітвязнямі прайшла ў Варшаве

Як і кожную нядзелю
Варшава, 14 траўня 2023
Мінулы тыдзень быў вельмі смутны. Жорсткія рэпрэсіі ў адносінах да мірных грамадзян не спыняюцца. У турмах і калоніях працягваюць ціснуць на палітвязняў, што, меркавана, прывяло да смерці ў віцебскай калоніі №3 блогера з Пінску Мікалая Клімовіча. Музыка гурта Tor Band Яўген Бурло мае рэцэдыў анкалагічнай хваробы і не можа перасоўвацца самастойна. Заснавальніку symbal.by Паўлу Белавусу прысудзілі 13 год калоніі.

І нягледзячы на ўвесь гэты жах, які адбываецца супраць мірнага насельніцтва Беларусі, прадстаўніца ААН запрасіла Лукашэнку ўзяць удзел у саміце ААН у Нью-Ёрку.

Такую аб'яву бачылі і чыталі ўсе тыя, хто прыйшоў 14 траўня 2023 на акцыю, каб выказаць сваё стаўленне да гэтых падзей. Было шмат выступаючых, якія выказвалі свой боль па тых падзеях, што адбыліся ў Беларусі. Беларусы Варшавы асудзілі запрашэнне Лукашэнкі прыняць удзел у саміце ААН у Нью-Ёрку. Асудзілі таксама тых, хто датычны да смерці Мікалая Клімовіча, да катаванняў і незаконных прысудаў.

Кіраўнік суполкі партыі БХД у Варшаве Яўген Дудкін прапанаваў палітычнае рашэнне, якое можа паспрыяць вызваленню палітвязняў. Былі названы паімённа тыя палітвязні, з якімі даўно страчана ў родных сувязь, гэта — 91 дзень Мікалай Статкевіч, 64 дні Сяргей Ціханоўскі, 15 дзён Віктар Бабарыка, 81 дзень Ігар Лосік, 86 дзён Марыя Калеснікава, 92 дні Максім Знак. На думку ўдзельнікаў акцыі — гэта вельмі дрэнны знак. Людзей прызвалі маліцца за іх са спадзяваннем, што яны жывыя і выйдуць з-за кратаў нашымі героямі.

Прагучала запрашэнне на акцыю 21 траўня Дзень беларускага палітвязня. Пачнецца акцыя ля помніка Каперніку ў 14.30.
Made on
Tilda