25 лістапада 2025 цэлы дзень ішоў аўкцыён па продажу кватэры Віталя Чопіка. Берасцейскай «Вясна» сачыла за яго храналогіяй:
- 9:00 (тут і далей менскі час) стартаваў аўкцыён.
- Амаль увесь дзень нічога не адбывалася. Ніводны (з дзвюх) дапушчаных да таргоў не праяўляў актыўнасці да 17:39.
- За 20 хвілін да канца зроблена першая стаўка: +5% ад першаснай цаны кватэры.
- Цягам паўгадзіны двое удзельнікаў крыху паднялі свае прапановы. Спыніліся на 112 270 бел.р.
- Пасля таго, як 30 хвілін не было новых прапаноў, аўкцыён закрыўся.
Цяпер пераможца аўкцыёну мае 10 працоўных дзён, каб аплаціць сваё набыццё.
Нагадаем, што уладальнік гэтай кватэры — палітвязень Віталь Чопік. На дадзены момант ён адбывае 7-гадовы тэрмін па палітычнай справе (за тое, што хадзіў на «палітычныя» суды). Апроч вялікага тэрміну, берасцейцу далі буйны штраф памерам 40 тысяч рублёў. Менавіта з-за гэтага штрафа ўлады вырашылі прадаць з аўкцыёна кватэру Чопіка па адрасе г.Берасце вул. Дуброўская д.25 кв.62.