Навіны

Міжнародны дзень абароны правоў чалавека адзначылі ля Еўрапарламенту у Варшаве

10 снежня 2024 года актывісты групы «Ультыматум» правялі акцыю ля Еўрапарламенту на тэму вызвалення палітвязняў і спынення дыскрымінацыі беларусаў. Беларусы гэтай групы бачаць прыярытэтным для сябе дасягненне гэтых дзвюх мэтаў. Асноўным рычагом для адной з іх — вызваленне палітвязняў — яны па-ранейшаму лічаць часовае закрыццё мяжы для патоку грузавога транспарту. Акцыі з такім патрабаваннем праводзяцца ўжо каля года. Актывістамі ладзіліся не толькі акцыі, але і падаваліся пісьмовыя звароты ў многія амбасады, вяліся перамовы з довадамі пра тое, што ціск праз закрыццё мяжы можа прывесці да вызвалення ўсіх без выключэння беларускіх закладнікаў. Праз дыпламатаў быў перададзены спіс на вызваленне 400 чалавек па гуманітарных прычынах. Паводле арганізатараў акцыі, рэжым пайшоў на вызваленне 200 чалавек пасля частковага перакрыцця мяжы польскім бокам. Знізілася напружанасць і міграцыйнага крызісу, што таксама было адным з патрабаванняў.

У рамках пікету таксама быў перададзены ліст ў Еўрапейскую камісію з просьбай правесці аўдыт сродкаў, выдзеленых на падтрымку грамадзян Беларусі. З 2020 года ЕС накіраваў амаль 140 мільёнаў еўра — але, на думку пікетоўцаў, размеркаванне гэтых сродкаў застаецца непразрыстым.

Ад рэдакцыі: азнаёміцца з тым, куды накіроўваюцца грошы Еўрасаюзу на падтрымку беларускага народу, у агульных рысах можна са справаздач кшталту гэтай (падтрымка беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, падтрымка студэнтаў і спецыялістаў) і гэтай (дапаўненне і пашырэнне ўжо існуючай падтрымкі ЕС моладзі, незалежных СМІ, малых і сярэдніх прадпрыемстваў у выгнанні і культуры).
2024-12-11 12:22