Навіны

Псіхіятрычная экспертыза над Палінай Шарэндай-Панасюк не адбылася

Актывістка адмовілася ад яе
Паліна Шарэнда-Панасюк. Фота з асабістага архіву сям'і
Як стала вядома берасцейскай «Вясне» ад сваякоў, у Рэспубліканскім цэнтры псіхічнага здароўя «Навінкі» палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк адмовілася ад экспертызы. Адмову пачала з таго, што не размаўляла з лекарамі, адмовілася прымаць любыя лекі і таксама адмовілася здаваць любыя віды аналізаў. Урачы былі шакаваны паводзінамі Паліны. Была спроба гвалту і прымусу, жанчыну
пагражалі пазбавіць ежы і пасадзіць у нейкі карцар.
Але Паліна не здалася, яна далей адмаўлялася. І супрацоўнікі судовай экспертызы не знайшлі нічога лепшага як проста скончыць яе. Бо яны не ведалі, што зрабіць і адпісаліся свайму кіраўніцтву, што экспертыза не можа правесціся. І Паліну тэрмінова, спецэтапам адправілі на Валадарку ў СІЗА №1 і літаральна праз пару начных гадзін з Валадаркі яе адправілі назад у Зарэчанскую калонію №24.

Нагадаем, у 2022 годзе Паліну асудзілі па арт. 411 КК да дадатковага года калоніі. А цяпер над ёй вісіць новая крымінальная справа па тым жа артыкуле КК 411 — «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Паводле мужа Паліны Андрэя Шарэнды, Паліну спяшаюцца асудзіць яшчэ раз, бо 6 жніўня 2023 года скончваецца ейны тэрмін зняволення, таму можна чакаць, што яе будуць судзіць на працягу ліпеня. Яны не дадуць Паліне выйсці на волю, упэўнены Андрэй.

У пачатку чэрвеня 2023 г. палітзняволеную адправілі на псіхіятрычную экспертызу ў Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя «Навінкі». 23 чэрвеня стала вядома, што Паліна Шарэнда-Панасюк дастаўлена ў СІЗА №1. Этап Паліны з Рэчыцкай жаночай калоніі №24 да «Валадаркі» цягнуўся 18 сутак.
Made on
Tilda