Выйшаў на волю палітвязень, якога асудзілі за 10 жніўня 2020 у Берасці
Па інфармацыі Берасцейскай Вясны, 22 верасня 2023 вызваліўся Сімон Канцэвіч. На дадзены момант хлопцу 25 год, а пасадзілі яго 22-гадовым. Яго затрымалі 28 жніўня 2020 году з-за акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Берасці 10 жніўня 2020. Пазней абвінавацілі па крымінальным артыкуле, асудзілі на 3 гады 6 месяцаў калоніі. Свой тэрмін Сімон адбываў у калоніі №15 (Вейна, Магілёўская вобласць).
Па гэтай жа справе быў асуджаны і яго родны брат Філіп Канцэвіч. Таму далі 4 гады калоніі. Філіп працягвае адбываць тэрмін.