Допыты, праверкі тэлефонаў у тых, хто ёсць у «палітычных» базах
Працягваецца паляванне на тых, хто нейкім чынам засвяціўся ў 2020 або вяртаўся з Украіны ад родных праз Польшчу ў Беларусь, калі нават гэта былі людзі сталага веку. Так, па інфармацыі берасцейскай Вясны, у ноч з 28 на 29 чэрвеня 2023 года тры аўтобусы, якія вярталіся з Польшчы і ў 2 гадзіны былі на беларускай мытні, пакінулі яе каля 7 гадзін раніцы. Прычынай доўгага праходжання мяжы было тое, што «няправільных» людзей вадзілі па аднаму для праверкі рэчаў і асабістага дагляду. Гэты дагляд цягнуўся па паўтары гадзіны. У час праверкі рэчаў апытвалі «абраных», што, дзе, калі, да каго ездзіў? І калі ты казаў, што едзеш ад родных, то абавязкова павінен быў адказаць на пытанне, якім чынам родныя апынуліся за мяжой. Правяралі таксама тэлефоны. Аўтобусы былі перапоўненыя. І калі з аўтобуса выбіралі двух-трох, то ўсе астатнія павінны былі ўвесь гэты час цярпліва іх чакаць у аўтобусах.
Пра праверкі на мяжы пры вяртанні беларусаў у краіну пішуць журналісты, пішуць у чатах самі беларусы. Пасля такіх праверак магчымыя затрыманні. Так нядаўна затрымлівалі Уладзіміра Казеку, які паехаў за пакупкамі ў Польшчу, а па вяртанні на радзіму не прайшоў праверку тэлефону (там былі знойдзеныя «няправільныя» падпіскі), з-за чаго мужчына правёў у ізалятары 43 сутак.