Мы праверылі, як сітуацыя выглядае сёння
Летам 2023 года Міністэрства аховы здароўя РБ зрабіла рэзанасныя змены для студэнтаў медычных універсітэтаў. Тады ўвялі «квоты» для жанчын на спецыялізацыях хірургіі ды анэстэзіі. Згодна з гэтымі «квотамі», жанчынам адводзілася нашмат менш месцаў, чым мужчынам.
Прадстаўніца Міністэрства аховы здароўя Вольга Калюпанава тады неафіцыйна каментавала гэтыя змены наступным чынам: «Хірургічныя спецыяльнасці — гэта справа мужчын, у тым ліку анэстэзіялогія ды рэанімацыя».
Мы атрымалі доступ да афіцыйных дакументаў, дзе фігуруюць «квоты» на адукацыю жанчын на хірургаў ды анэстэзіёлагаў і рэаніматолагаў на 2025/2026 навучальны год. І вось нашыя кароткія высновы:

- Жанчынам-студэнткам адводзіцца ў сярэднім 38.7% хірургічных спецыяльнасцяў і 36.8% анэстэзіялагічна-рэаніматалагічных спецыяльнасцяў
- Лічбы розняцца ад універсітэта да ўніверсітэта: менскі БДМУ мае амаль аднолькавыя квоты для мужчын і жанчын — але тры іншых медычных вну краіны ў сярэднім аддаюць для мужчын у 2 разы больш месцаў, чым для жанчын-студэнтак. Апошняе тычыцца гомельскага, гарадзенскага ды віцебскага медычных універсітэтаў.
- Для параўнання: ў сярэднім жанчын каля 80% на бюджэтных месцах медычных вну (і каля 73% на ўсіх формах адукацыі медуніверсітэтаў), што мы падлічылі падчас аналізу паімённага спіса залічаных студэнтаў у гарадзенскі медычны ўніверсітэт у 2026/2027 годзе.
- Памеры квот у залежнасці ад гендара прызначаюцца не рашэннямі ўніверсітэтаў, а загадам зверху (ад Міністэрства аховы здароўя).
- Насамрэч створаную сістэму правільней называць «прыярытэтнымі квотамі для мужчын». Гэта вынікае і з лічбаў квот, і з тэкста загада Міністэрства аховы здароўя РБ, дзе вызначаецца парадак фармавання груп па субардынатуры на 2025/2026 год. Загад прама кажа: «мужчынскія» месцы для хірургаў могуць занімаць жанчыны, толькі калі мужчыны-студэнты не змаглі іх запоўніць.
Цалкам жа лічбы квот для розных універсітэтаў згодна з тым жа Загадам на 2025/2026 навучальны год выглядалі такім чынам:
З дадзеных бачна, што для розных медычных універсітэтаў усталёўваюцца розныя квоты для мужчын на хірургічных (анэстэзіялагічных-рэанімацыйных) спецыяльнасцях. На фоне астатніх вылучаецца менскі медычны ўніверсітэт.
З аднаго боку, відавочны кантраст: сярод студэнтаў медычных універсітэтаў нашмат больш дзяўчын і жанчын. Але на хірургічныя (анэстэзіялагічна-рэанімацыйныя) спецыяльнасці ім адводзіцца дзесьці палова месцаў, дзесьці толькі траціна.
Адзначым, што згодна з даследваннямі, пасляаперацыйныя вынікі ў жанчын-хірургаў звычайна лепшыя (менш смерцяў, ды ў іх радзей развіваюцца пасляаперацыйныя ўскладненні у выпадку пацыентаў-жанчын).
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна

- Чым вышэй у судовай сістэме, тым менш жанчын? Разбіраемся, ці цяжка рабіць кар'еру жанчынам-суддзям у Беларусі
- Зніжэнне колькасці настаўнікаў, першакласнікаў, беларускамоўных школ. Што нам кажа статыстыка пра адукацыю ў Берасцейскай вобласці
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна