23 траўня 2026 года ў Варшаве прайшла акцыя ўшанавання памяці герояў Беларусі, якія аддалі сваё жыццё за незалежную, вольную Беларусь у розныя часы.
Пачалася акцыя, якую падрыхтаваў Рух Салідарнасці «Разам», а 10 раніцы на Паўночных могілках Варшавы, дзе пахаваны Цімафей Хведашчэня (беларускі вайсковы і грамадска-палітычны дзеяч, настаўнік, адзін з камандзіраў беларускага антыбальшавіцкага руху).
Пасля выступаў удзельнікаў акцыі, ўскладання кветак і запальвання знічаў на магіле героя, акцыя працягнулася на Вайсковых могілках. Там пахаваны беларускі змагар Эдуард Лобаў, які загінуў ва Украіне, генерал Станіслаў Булак-Балаховіч, які змагаўся з бальшавікамі ды загінуў пры спробе арышту гестапаўцамі 10 траўня 1940 года ў Варшаве, а таксама пісьменнік Сяргей Пясецкі, які таксама ваяваў супраць бальшавікоў у атрадзе «Зялёны дуб».

Акцыя скончылася на Кальцы Вольнай Беларусі (Rondo Wolnej Białorusi) каля 16 гадзін. Тут пасля прамоў Зянона Пазняка, Паўла Севярынца, Вячаслава Сіўчыка, Паліны Шарэнды-Панасюк і іншых быў пастаўлены кошык з кветкамі на месца, дзе плануецца паставіць крыж Ефрасінні Полацкай. Удзельнікі пачулі ад выступоўцаў цікавую інфармацыю пра Юрку Моніча, які кіраваў антыбальшавіцкім рухам у цэнтральных раёнах Беларусі, быў кіраўніком штабу І партызанскага беларускага аддзелу войскаў БНР. 23 мая 1924 года Моніч загінуў падчас страляніны з атрадамі частак асаблівага прызначэння, месца пахавання дагэтуль дакладна невядомае. Таксама ўспаміналі Алеся Пушкіна, Ігара Ледніка і Вітольда Ашурка, якіх забілі ў месцах зняволення пры рэжыме Лукашэнкі. Паліна Шарэнда-Панасюк успомніла берасцейца Ціхана Клюкача, які быў рэпрэсаваны ў Беларусі, пасля вызвалення з калоніі паехаў ваяваць ва Украіну за вольную Беларусь, ды нядаўна ва ўзросце 23 гадоў загінуў ва Украіне. На акцыі прысутнічала маці Эдуарда Лобава.
Пасля ўдзельнікі акцыі зрабілі агульны здымак для гісторыі будучай вольнай Беларусі.
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна