Навіны

Берасцеец, ветэран вайны ва Украіне звярнуўся да беларусаў

На акцыі, што прайшла па-за межамі Беларусі
Берасцеец Аляксандр Сахарук на акцыі ў Варшаве, 7 верасня 2025
7 верасня напярэдадні Дня беларускай вайсковай славы ў цэнтры Варшавы прайшла акцыя беларусаў.

Выступоўцы вярталіся да беларускіх пратэстаў у 2020 годзе. Традыцыйна была выказана салідарнасць беларускім закладнікам Лукашэнкі. Таксама была звернута ўвага на гістарычныя падзеі 8 верасня 1514 году, калі 30-тысячнае войска Вялікага Княства Літоўскага перамагло 80-тысячнае войска маскавітаў. У памяць аб загінулых продках і героях 2020 года, забітых рэжымам Лукашэнкі, была аб'яўлена хвіліна маўчання.

Выступоўцаў было шмат. Прыцягнуў увагу выступ берасцейца, жаўнера дзвюх войн — афганскай і ўкраінскай — Аляксандра Сахарука. Які аб'ектыўна даў ацэнку адной і другой вайне: на афганскай быў у якасці захопніка, на ўкраінскай — абаронцы. Ён заклікаў беларускіх рабочых адмовіцца ад вырабу зброі для расейцаў, якая забівае ўкраінцаў. Бо за гэта ў выніку прыйдзе адказнасць і тады справядлівы суд не прыме да ўвагі: «не ведаў», «трэба было карміць дзяцей».

Ацыя прыцягвала ўвагу шматлікіх прахожых. Прыемна, што людзі спыняліся, задавалі пытанні, фатаграфаваліся. Скончылася акцыя агульным здымкам:
Made on
Tilda