Калісьці такія словы былі публічна агучаны самім Аляксандрам Лукашэнкам.
Але ў Беларусі ў апошнія гады назіраецца праблема з рэпрэсіямі супраць супраць выкладчыкаў і настаўнікаў, асабліва пасля масавых пратэстаў 2020 года. Гэта прывяло да дэпартацый, звальненняў і адмоў у працы тым, хто выказваў несанкцыянаваныя палітычныя погляды або быў звязаны з апазіцыяй.

Драматычныя скарачэнні колькасці настаўнікаў і выкладчыкаў. Нават згодна з афіцыйнай статыстыкай
Так напрыклад, 1550 чалавек — гэта зафіксаванае афіцыйнай статыстыкай скарачэнне колькасці выкладчыкаў беларускіх ВНУ за 2 гады (пры параўнанні 2020 года і 2022 года). Гэта скарачэнне на 7,9% ад папярэдняй колькасці.
У адным Менску колькасць выкладчыкаў паменела на 900 чалавек. А па звестках Кіберпартызан, у БДУ пад звальнне трапіла да 500 чалавек — каля 18%.
У школах таксама масава звальнялі настаўнікаў за ўдзел у пратэстах, крытыку ўладаў або нават за «непажаданыя» пасты ў сацыяльных сетках. Колькасць настаўнікаў за той самы перыяд скарацілася на 6265 чалавек, або на 5,6%. Нават калі педагагі не былі звольнены, ім маглі адмаўляюць у працы пры спробе ўладкавацца ў іншую школу ці ўніверсітэт.
У 2023–2024 гг. некаторыя выкладчыкі, якія страцілі працу, былі вымушаныя з'ехаць за мяжу (Літва, Польшча, Чэхія), дзе працягваюць працаваць у адукацыйнай сферы.

У ВНУ ўвялі «ідэалагічныя фільтры» — напрыклад, пераацэнку выкладчыкаў на лаяльнасць рэжыму. Студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, выключалі з універсітэтаў, што прывяло да адтоку маладых спецыялістаў.
Паводле былых выкладчыкаў ВНУ, негледзячы на крытычную сітуацыю з кадрамі, на працу звольненых і нават новых не бяруць, нагрузка «раскідаецца». Цяпер педагог павінен прайсці палітычную праверку. Пры прыёме на працу часта дапытваюцца аб стаўленні да ўладаў, удзеле ў пратэстах. Складзены «чорныя спісы» на выкладчыкаў і настаўнікаў. Некаторыя ўстановы атрымліваюць указанні не прымаць пэўных спецыялістаў з «чорных спісаў».
Дырэктары школ і рэктары ВНУ адмаўляюць у працы «неблаганадзейным» па прычыне страху, што ў выніку самі могуць падпасці пад ціск. Паводле аднаго з былых выкладчыкаў БДУ, атрымліваюцца сумныя вынікі для адукацыйнай сістэмы: недахоп кваліфікаваных кадраў — лепшыя спецыялісты з'язджаюць або ідуць у іншыя галіны.

Палітычныя звальненні ў галіне адукацыі назіраюцца і ў Берасцейскай вобласці
У выніку вышэйадзначаных працэсаў адбываецца страта даверу да дзяржаўнай адукацыі — і частка бацькоў пераводзіць дзяцей на хатняе навучанне. І што яшчэ страшней — назіраецца пагаршэнне якасці выкладання, калі замест прафесіяналаў прымаюць тых, хто «зручны» для рэжыму. Берасцейшчына не выпала з агульнай карціны. Да прыкладу, звольненая за палітычныя погляды настаўніца рускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі з белаазёрскай СШ №3 Таццяна Брыч навучае цяпер дзяцей за мяжой. Белаазёрск страціў высокаякаснага спецыяліста. Каму ад гэтага стала лепш?
Нядаўна гучна прагучала гісторыя настаўніцы з Ляхавічаў Таццяны Крапіневіч, якая пасля даносу прарасейскай актывісткі Бондаравай была вымушана тэрмінова з'ехаць з Беларусі. Раней, ў 2023 годзе, Крапіневіч выйшла ў фінал рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года».
І гэта толькі некалькі са шматлікіх прыкладаў.

Рэпрэсіі пад выглядам барацьбы з «экстрэмізмам»
Для ўмацавання рэпрэсій супраць выкладчыкаў і настаўнікаў дзейнічае закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», які ўводзіць паняцце «экстрэмісцкая дзейнасць». У артыкуле 18 гэтага закона гаворыцца аб забароне на педагагічную дзейнасць, але толькі на тэрмін судзімасці і на працягу пяці гадоў пасля яе пагашэння або зняцця.
У снежні 2024 года Палата прадстаўнікоў атрымала на разгляд ад урада праект паправак у шэраг артыкулаў нарматыўных актаў па забеспячэнні правоў дзяцей. Калі яны будуць прынятыя, то забарона на педагагічную дзейнасць за здзяйсненне «злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці» будзе ўсталявана і Законам «Аб правах дзіцяці». Гэта перакрые для педагагічных работнікаў дарогу ў сферу асветы назаўсёды.