Рэдактара навінаў сайту «Першы Рэгіён» Алега Супрунюка вінавацяць у вырабе і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў
Затрыманага ўчора ў Брэсце журналіста даставілі ў суд Ленінскага раёна Брэста. Справа тычыцца падрыхтоўкі журналісцкага матэрыялу, фотаздымак у якім раней быў прызнаны экстрэмісцкім, піша bajby
Ноч Алег Супрунюк, былы старшыня брэсцкай філіі БАЖ, правёў у міліцыі. Цяпер яму пагражае вялізны штраф альбо адміністрацыйны арышт.
UPD (17:46)Алега Супрунюка адпусцілі дадому. Але ж заўтра адбудзецца працяг судовага паседжання. Пра гэта журналіст выдання "Першы рэгіён" паведаміў ў сваім Facebook.