Навіны

Рэдактара навінаў сайту «Першы Рэгіён» Алега Супрунюка вінавацяць у вырабе і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў

Затрыманага ўчора ў Брэсце журналіста даставілі ў суд Ленінскага раёна Брэста. Справа тычыцца падрыхтоўкі журналісцкага матэрыялу, фотаздымак у якім раней быў прызнаны экстрэмісцкім, піша bajby

Ноч Алег Супрунюк, былы старшыня брэсцкай філіі БАЖ, правёў у міліцыі. Цяпер яму пагражае вялізны штраф альбо адміністрацыйны арышт.

UPD (17:46) Алега Супрунюка адпусцілі дадому. Але ж заўтра адбудзецца працяг судовага паседжання. Пра гэта журналіст выдання "Першы рэгіён" паведаміў ў сваім  Facebook.
Made on
Tilda