Таксама пагражаюць пазбавіць яго (і жонку) грамадзянства
Шматдзетны бацька Віталь Жук з'ехаў з сям'ёй з Кобрына ў Італію і адкрыта распавядае пра сваё зняволенне.
А 20 красавіка 2023, па інфармацыі берасцейскай «Вясны», берасцейскія сілавікі зладзілі ператрусы ў сваякоў Віталя. З вобшукам прыйшлі да яго бацькоў, да бацькоў жонкі, да таго ж завіталі ў кватэру з'ехаўшай сям'і.
Таксама вядома, што сілавікі агучылі, што могуць пазбавіць грамадзянства як Віталя Жука, так і яго жонку Маргарыту.
Адзначым, што Віталь Жук быў у калоніі праз інтэрнэт-каментар, у якім пракурор і суддзя вынайшлі абразу Лукашэнкі. Мужчына цалкам адбыў пакаранне (паўтары гады калоніі) ды пасля гэтага з'ехаў разам з сям'ёй за мяжу, дзе чакае палітычнага прытулку. У эміграцыі Віталь адкрыта распавядае пра свой палітычны пераслед, умовы ўтрымання палітвязняў.
Меркавана, менавіта актыўная пазіцыя Віталя, тое што за мяжой ён дае шмат інтэрв'ю, стала падставай для ператрусаў у яго блізкіх.
Чытайце таксама: