Навіны

Беларусы Варшавы адзначылі Міжнародны Дзень правоў чалавека

10 снежня 2023 ў цэнтры Варшавы ля помніка Капернку сабралася больш за 30 чалавек пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Нягледзячы на дрэннае надвор'е, ўдзельнікі акцыі ўважліва слухалі выступоўцаў, якія гаварылі пра тое, што Міжнародны дзень правоў чалавека — гэта вельмі значны дзень. Бо самае дарагое, што ў чалавека ёсць — гэта свабода. 75 гадоў таму быў складзены эпахальны дакумент — Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. У Дэкларацыі былі сфармуляваны асноўныя правы чалавека, якія падлягаюць усеагульнай абароне. Трэба ведаць свае правы і не пераставаць змагацца за іх. Ніхто не мае права на іх пасягаць. Гаварылі пра палітвязняў, выказалі салідарнасць з імі і патрабаванне іх вызвалення.
Аляксей Масеціч. Фота: берасцейская Вясна
Скончылася акцыя агульным здымкам. У канцы акцыі актывіст з Бярозы Аляксей Масеціч пачаставаў усіх імбірным напоем з мёдам. Таксама ён запрашае ўсіх беларусаў, хто жыве або прыязджае ў Варшаву, прыходзіць да іх на Пулаўскую 246 павільён 58, каб выпіць карыснага для здароўя напою і з'есці смачны кебаб. Масеціч просіць беларусаў салідарнасці, каб была магчымасць адкрыць некалькі працоўных месцаў з добрым заробкам для беларусаў.
Made on
Tilda