21 красавіка 2024 года беларусы Варшавы выйшлі на акцыю ў цэнтр Варшавы, каб напомніць свету і жыхарам у Беларусі пра сталінскі тэрор у часы СССР і цяперашні ў Беларусі.
Прысутныя на акцыі гаварылі пра Катынскі расстрэл вясной 1940 года польскіх палонных афіцэраў, сярод якіх былі і этнічныя беларусы, параўналі з расстрэламі ў Курапатах «ворагаў» народа з 1937 па 1941 гады, дзе вялікімі намаганнямі дэмакратычнай супольнасці быў створаны нацыянальны некропаль, які цяперашні рэжым у Беларусі ўвесь час імкнецца знішчыць.
Паводле ўдзельнікаў акцыі, сённяшні рэжым у Беларусі — гэта шалёная сумесь фашызму з камунізмам. І няма сумневу, што калі б Лукашэнка пачуў вольніцу, справа не абмежавалася б «толькі» турэмнымі прысудамі. Тыя людзі, што ўжо загінулі ў турмах лукашэнскаўскага рэжыму сведчаць пра тое, што Лукашэнка — годны вучань Сталіна і прыхільнік Адольфа Гітлера. Недарма ў пачатку свайго праўлення гісторык па адукацыі Лукашэнка сказаў, што пры Адольфу Гітлеру не ўсё было адмоўным, ды нібыта пры Гітлеры адбыўся росквіт дэмакратыі ў Германіі і нацыя аб’ядналася вакол правадыра. Таму лукашэнкаўская ўлада па прыкладу сваіх куміраў праводзіць мэтанакіраваную палітыку вынішчэння найбольш адданых сыноў і дачок нашай Бацькаўшчыны. Тэрор у Беларусі асабліва праявіўся ў 2020 і працягваецца ўжо чацвёрты год. Спыніць яго можна толькі агульнымі намаганнямі.

Удзельнікі акцыі сказалі, што ўжо тры гады яны выходзяць на штонядзельныя акцыі, каб выказаць салідарнасць з палітвязнямі, якіх катуюць і забіваюць у турэмных засценках дыктатара. Рукі катаў не шкадуюць ні хворых, ні старых, ні жанчын, ні непаўнагадовых падлеткаў, якія выказалі нязгоду з рэжымам. Свет павінен убачыць і не быць маўклівым перад палачамі, якія здзяйсняюць генацыд у Беларусі.
Ні ў якім разе нельга маўчаць зараз, каб рэпрэсіі ўнутры краіны не скончыліся крывавымі падзеямі, як калісьці ў Катыні ці Курапатах.
Акцыя скончылася перфомансам «Чугун», які зладзіў мастак Канстанцін Мужаў. Сваім перфонасам мастак прадэманстраваў стан людзей, якія жывуць пры дыктатуры. Чугун на галаве тых, хто не бачыць або не хоча бачыць таго жаху, у якім жыве. А калі чугун здымаецца з галавы, то чалавек губляецца, бо трапляе нагамі ў чугуны, якія не даюць яму свабодна перамяшчацца.
Пасля агульнага здымка, нягледзячы на халоднае надвор'е, людзі абмяркоўвалі пятнічную акцыю — Чарнобыльскі шлях, а таксама свае штодзённыя клопаты.