Добрая навіна: збор на BySOL для экс-палітвязня з Берасця паспяхова закрыты
Іван Ракіць быў асуджаны за пратэсты, якія праходзілі 9 жніўня 2020 года ў Берасці. За гэта мужчына атрымаў 2.5 гады калоніі. Выйшаў на волю летам 2023 года, але міліцыя ціснула на экс-палітвязня і пасля вызвалення.
Таму Іван Ракіць з'ехаў за мяжу. І прасіў грашовай дапамогі на 2 месяцы.
Дапамагчы Ракіцю прасіў і іншы экс-палітвязень з Пружан Алег Кулеша. Іван Ракіць вельмі яму дапамагаў у калоніі. Калі за любую дапамогу Кулешы жорства каралі, Іван Ракіць (нягледзячы на ўсе рызыкі) дзяліўся сваімі прадуктовымі перадачамі з Кулешай. Такія, здавалася б, чалавечыя дзеянні падтрымкі і агульнай салідарнасці для адміністрацыі калоніі маглі быць падставай закінуць палітвязня ў ШІЗА — куды неаднаразова і трапляў Ракіць.
Як бачна па сайту BySOL, патрэбную суму для Ракіця ўжо сабралі.