Акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі прайшлі 25-26 лютага ў Варшаве.
![](https://static.tildacdn.com/tild3663-6431-4838-a462-613865613430/20240225_warsaw_1.jpg)
Акцыя 25 лютага адбылася ў цэнтры Варшавы ля помніка Каперніку. Людзі сабраліся пад бел-чырвона-белымі сцягамі, з партрэтамі палітвязняў, каб выказаць салідарнасць не толькі з палітвязнямі, а і з усімі тымі людзьмі, што вымушаныя трываць пад гнётам дыктатарскага рэжыму, не маючы права голасу. Выступоўцы гаварылі пра тое, што з'яўляюцца вольным голасам Беларусі, вольным голасам тых, хто не пагаджаецца з рэпрэсіямі, але вымушаны маўчаць, каб ацалець. Усе ў сваіх прамовах патрабавалі спыніць рэпрэсіі і катаванні палітычных зняволеных, вызваліць іх з турэмных засценкаў.
![](https://static.tildacdn.com/tild3935-3235-4031-b664-616133303437/20240225_warsaw_2.jpg)
Акцыя «Ультыматум» прайшла ля Прэзідэнцкага палацу 26 лютага. Пікет доўжыўся 2 гадзіны. Удзельнікі пікету стаялі таксама пад бел-чырвона-белымі сцягамі, з вялікімі партрэтамі палітвязняў у руках, а таксама з плакатамі, на якіх была дэманстрацыя таго, што трэба рабіць, каб спыніць рэпрэсіі ў Беларусі і вызваліць палітвязняў. Былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта і амбасады Беларусі ў Варшаве Анатоль Котаў паведаміў пра тое, што вядуцца перамовы з прадстаўнікамі МЗС Польшчы наконт закрыцця пунктаў пропуску перавозкі грузаў з Кітаю, Расіі і Беларусі на пэўны час, калі Лукашэнка не прыме ўльтыматуму польскага боку і з боку Еўразвязу наконт спынення рэпрэсій і вызвалення ўсіх палітвязняў. Чарговая акцыя «Ультыматум» адбудзецца 14 сакавіка.
![](https://static.tildacdn.com/tild6131-3161-4231-b461-343663346361/20240226_warsaw_1.jpg)