Навіны

Акцыя беларусаў супраць мабілізацыі адбылася ў Варшаве

Як паведамілі відавочцы, 21 верасня 2022 года а 18-й гадзіне ў Варшаве адбылася акцыя з элементамі флэшмобу. Яна стала водгукам пуцінскай мабілізацыі ў Расеі, якая можа перацекчы і на беларускую тэрыторыю. Невялікая група людзей з плакатамі, скіраванымі супраць так званай «магілізацыі», гадзіну прастаяла ля беларускай амбасады. Людзі скандавалі: «Не вайне», «Жыве Беларусь», «Слава Украіне» і адпраўлялі двух дыктатараў — Пуціна і Лукашэнку — следам за рускім караблём.

Акрамя гэтага ўдзельнікі акцыі прынеслі дровы, каб вярнуць Лукашэнку, якімі ён прапаноўваў абагрэць Польшчу. Маўляў, у Польшчы ў кватэрах ужо ўключана ацяпленне, а ў Беларусі чакаюць, пакуль людзі не перахварэюць пры стандартных +8 на працягу шэрагу дзён.
2022-09-22 13:16