
45-гадовага пінчука Сяргея Савіча затрымалі 2 жніўня 2022 года. У тыя дні ў горадзе затрымалі не менш за 16 чалавек, іх судзілі па адміністрацыйных артыкулах, Сяргею прысудзілі 15 содняў за рэпост з "экстрэмісцкага" тэлеграм-каналу.
Але ж пасля адміністрацыйнага арышту Сяргей не выйшаў з ІЧУ: спачатку яму прад'явілі крымінальны арт.130 (Распальванне варожасці), а потым дадалі яшчэ і абвінавачванні па ч.3 арт.361 КК РБ (Заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
Савіча працягваюць утрымліваць пад вартай. І нядаўна перавялі з баранавіцкага СІЗА ў берасцейскае. Магчыма, мужчыну збіраюцца судзіць у Берасці.