Threads-профіль «Берасцейская Вясна» аказаўся ў «спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў»
29.10.2026 ў чарговы раз Міністэрства інфармацыі РБ абнавіла «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага, туды дадалі трэдс-акаўнт brest.viasna. У спісе адзначана, што гэта адбылося згодна з рашэннем Ленінскага суда Берасця ад 28.10.2026.
Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачанні ў «экстрэмізме» для цэнзуры і палітычных рэпрэсій. За «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» штрафуюць і могуць адравіць пад адміністрацыйны арышт. Такім чынам масава абмяжоўваецца свабода слова — свабода атрымоўваць інфармацыю і дзяліцца ёю.