Навіны

Threads-профіль «Берасцейская Вясна» аказаўся ў «спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Скрыншот часткі спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
29.10.2026 ў чарговы раз Міністэрства інфармацыі РБ абнавіла «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага, туды дадалі трэдс-акаўнт brest.viasna. У спісе адзначана, што гэта адбылося згодна з рашэннем Ленінскага суда Берасця ад 28.10.2026.

Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачанні ў «экстрэмізме» для цэнзуры і палітычных рэпрэсій. За «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» штрафуюць і могуць адравіць пад адміністрацыйны арышт. Такім чынам масава абмяжоўваецца свабода слова — свабода атрымоўваць інфармацыю і дзяліцца ёю.
Артыкул 19 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Дзейнічае ў тым ліку для Беларусі. За савецкім часам распаўсюд тэкста Дэкларацыі пераследваўся, за чым сачыла КДБ
Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Made on
Tilda