Іншыя артыкулы

ШІЗА ў месцах зняволення – катавальня ў катавальні

Ілюстратыўнае фота. Аўтарства: берасцейская «Вясна»
ШІЗА ў беларускіх турмах — гэта адзін з відаў пакарання ў выглядзе штрафнога ізалятара. Палітвязні часта змяшчаюцца ў ШІЗА, дзе іх трымаюць у цяжкіх умовах, часта з вялікай колькасцю спагнанняў. У ШІЗА чалавек адчувае розныя формы ціску. Каб трапіць у ШІЗА, палітвязню не трэба віны. Гэта можа быць сумленнае прызнанне праблемы перад тымі, хто прыходзіць з праверкамі ў камеры кожны тыдзень, каб справіцца станам і справамі палітвязня. Калі ты спытаеш у чэрвені, як мне памыцца, бо з красавіка не было такой мажлівасці — ты ўжо кліент ШІЗА так на сутак 9-10. Калі ўбачаць у цябе асадку бел-чырвонага колеру, ці проста не спадабаўся твой позірк, усіх дробязяў і не пералічыш, то таксама апынешся ў страшных умовах гэтай установы, якую прайшоўшыя яе лічаць катавальняй у катавальні.

А ШІЗА — гэта асобны, жорсткі від пакарання

Як звычайна, акенца маленькае, можа быць пад самай столлю, і яно ўвесь час адчыненае, сцены і падлога з пліткі ці з мокрага бетону. А бывае, пад нагамі хлюпае вада, кішаць насякомыя.

У ШІЗА самы страшны вораг — гэта холад. Палітзняволенага ці палітзняволеную спецыяльна перапранаюць у сінтэтычнае спецадзенне, якое зусім не грэе. Нары драўляныя з жалезнымі замацаваннямі, якія заўсёды сцюдзёныя. Ні матраца, ні падушкі. Калі ўначы неяк прыснеш, успамінае былы палітзняволены Віктар Лосік, скруціўшыся на голых дошках, потым даткнешся да жалеза, холад з новай сілай праніжа цела і ты вымушаны ўставаць і бегаць па цеснай камеры, каб сагрэцца. Нары падымаюцца на дзень з 5.00 да 21.00. Табе дазволена толькі хадзіць і сядзець на жорсткім маленькім зэндліку, часта жалезным. Калі сядзеш на зэндліку, не маеш права апірацца на сцяну, палажыць галаву на столік, каб падрамаць, успамінае Паліна Шарэнда-Панасюк, — гэта ўжо парушэнне, за якое могуць працягнуць тэрмін адсідкі ў ШІЗА. Не даюць ні кнігі, ні паперы, ні асадкі. І на трэці дзень ты перастаеш успрымаць дзень і ноч, ты ўжо паплыў, кажа былы палітвязень Сяргей Гунь. А некоторыя там сядзяць па 40 і болей содняў. Харчаванне таксама мяняецца ў горшы бок.

І такія здзекі робяць беларусы над беларусамі — гэта таксама працяг сталінскай мінуўшчыны, якая так моцна падабаецца ўладу маючым у Беларусі.
Made on
Tilda