Навіны

Берасце: асудзілі маці былога палітвязня і добраахвотніка

Ёй прад'явілі «непадпарадкаванне» сілавікам
29 жніўня 2023 года адбыўся суд над Інай Калацкай. Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», жанчыне прысудзілі штраф. Ёй закідвалі арт.24.3 КоАП (непадпарадкаванне службовай асобе), ў ролі суддзі быў Святаслаў Каліна, пазначана ў раскладзе Ленінскага суду Берасця.

Нагадаем, што 15 жніўня 2023 стала вядома пра затрыманне Калацкай, маці Ціхана Клюкача. Былы палітвязень Ціхан адбыў за кратамі паўтары гады, пасля чаго з'ехаў за мяжу каб ваяваць на баку Украіны. Пра затрыманне маці Ціхана паведамляў тэлеграм-канал берасцейскага ГУБАЗіКу.
2023-08-30 20:03