Навіны

Беларусы правялі акцыю ў Варшаве ў Міжнародны дзень абароны дзяцей

1 чэрвеня 2025 года, ў гэты вельмі важны для дзяцей усяго свету дзень, беларускія актывісты арганізавалі акцыю для дзяцей беларускай дыяспары. Прамаўлялі перад удзельнікамі акцыі кіраўнік НАУ Павел Латушка, сябры Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў і Алег Кулеша, сябра руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, кіраўніца беларускага шэлтэра ў Варшаве Ганна Федаронак, таксама слова мелі дзеці.

Было падрыхтавана шмат падарункаў для дзяцей. Атмасфера на мерапрыемстве была святочнай.
Суарганізатар акцыі Васіль Плешкуноў выказаўся пра гэтую акцыю і іншыя, якія праходзяць з удзелам беларусаў па-за межамі сваёй краіны: «Вельмі хацелася б, каб беларусы не забывалі, што адзіная магчымасць выказаць салідарнасць з Радзімай, з тымі, хто сядзіць, з іх сем'ямі, з тымі, хто там чакае перамен, — гэта нашы акцыі тут, у свабоднай дзяржаве, дзе не катуюць за колеры, словы і каментары, дзе можна свабодна выходзіць на акцыі і розныя іншыя мерапрыемствы з мэтай адкрыта выказваць маральны супраціў нялюдскаму рэжыму».
Made on
Tilda