Навіны

За знявагу дзяржаўнай сімволікі ў Жабінцы затрыманыя двое маладзёнаў

У Высокаўскім аграрным каледжы на Берасцейшчыне былі паказальна заключаныя пад варту двое навучэнцаў, падазраваных у знявазе дзяржаўных сімвалаў Беларусі (арт. 370 Крымінальнага кодэкса). Санкцыю на затрыманне зачытаў пракурор Камянецкага раёна ў прысутнасці навучэнцаў.
Як паведаміла Генракуратура, у ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што 18-гадовы жыхар аграгарадка Войская Камянецкага раёна разам з 19-гадовым жыхаром Жабінкі, у начны час з 14 на 15 мая 2023 года, сарвалі тры дзяржаўныя сцягі, устаноўленых на фасадах установы адукацыі, гандлёвага аб'екта і аддзяленні паштовай сувязі ў Войская. Паведамляецца, што маладзёны былі нібыта ў стане алкагольнага ап’янення. Узбуджаная крымінальная справа.
Берасцейскай «Вясне» cтала вядома імя аднаго з затрыманых: гэта ўжо асуджаны па адной палітычнай крымінальнай справе 19-гадовы Елісей Кузняцоў. На момант здзяйснення "злачынства" Елісею было 16 гадоў.

Тады яму далі 2,5 гады "хатняй хіміі". Потым за парушэнні на "хатняй хіміі" Елісею ўзмацнілі жорсткасць пакарання да пазбаўлення волі. Сем з паловай месяцаў ён правёў у наваполацкай калоніі №1. А 17 снежня 2022 года хлопец выйшаў на волю.
Made on
Tilda