У бандэролькі былі пакладзены яблыкі, цыбуля, часнык, фінікі і салодкае. Праваабаронцы спадзяюцца, што іх зняволеныя калегі — Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк — атрымаюць бандэролькі і парадуюцца дасланаму ў гэтыя халодныя, сырыя восеньскія дні. Бо адказы на адпраўленыя раней пісьмы ад іх не прыходзяць, нажаль.
Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, арыштаваныя ў ліпені 2021 года і чакаюць будучага суда.
А Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк ужо пакараныя доўгімі тэрмінамі зняволення і чакаюць разгляду іх скаргаў у апеляцыйным судзе.
Падтрымаць праваабаронцаў можаце і вы па адрасах: