Навіны

Лісты з Варшавы для палітвязняў

Неабыякавыя людзі пішуць лісты беларускім палітвязням. Варшава, 09.11.2022

Беларусы Варшавы кожную сераду збіраюцца ў Беларускім Моладзевым Хабе, каб напісаць лісты палітвязням. Прайшоўшая серада выключэннем не стала.

Гэтым разам людзі напісалі лісты тым, хто сядзіць у СІЗА на Валадарцы. Акрамя лістоў у канверты былі пакладзены прыгожыя паштоўкі, якімі зняволеныя могуць любавацца або адаслаць каму-небудзь. І гэтыя паштоўкі ў вялікай колькасці перадала жанчына, якая не назвала нават сваё імя. Акрамя гэтага людзі таксама здаюць грошы на маркі і капэрты.

Варшава, 09.11.2022

Паводле каардынатаркі ініцыятывы «Напішы ліст палітвязню» Алены Панамаровай, за ўвесь час, як пачалася ініцыятыва, у Беларусь адпраўлена больш 1700 лістоў. Адказаў прыйшло не шмат. Але гэта не спыняе тых, хто піша лісты. Бо гэта самае малое, што мы можам зрабіць для тых, хто знаходзіцца зараз за кратамі за нашу і вашу свабоду, кажуць людзі.
Made on
Tilda