Міліцыя на Піншчыне трэнавалася разганяць пратэсты. Ужо трэці раз за год
Як 8 кастрычніка 2026 паведаміла УУС Берасцейскай вобласці, ў Пінску адбыліся заняткі для міліцыянтаў. Заняткі праводзіліся пад кіраўніцтвам інструктараў АМАПу. Адпрацоўвалася падаўленне пратэстаў, вынікае з фота і тэкста афіцыйнага паведамлення.
Звернем увагу, што гэта ўжо прынамсі трэція падобныя вучэнні на Піншчыне сёлета. Папярэдні раз быў усяго тры месяцы таму — міліцыя пра іх паведамляла 9 ліпеня. А 26 сакавіка былі вялікія вучэнні разгона пратэстаў пад наглядам самаго Кубракова, міністра МУС.
У папярэднія гады такія вучэнні ў Пінску або не адбываліся ўвогуле, або міліцыя пра іх адкрыта не справаздачылася.
Нагадаем, што ў іншых гарадах вобласці таксама назіраецца павышанная шчыльнасць такіх трэніровак па разгоне пратэстаў. Мы ўжо пісалі, што ў Баранавічах у 2026 годзе адбыліся вучэнні разгона пратэстаў з розніцай усяго ў тры месяцы.