Навіны

З баранавіцкім палітвязнем Уладзімірам Гундарам ўжо 52 дні няма сувязі

Да яго не змог трапіць адвакат
З трэцяга жніўня 2023 з палітвязнем Уладзімірам Гундарам спынілася ўсялякая сувязь. Па інфармацыі Берасцейскай Вясны, палітвязня адправілі ў ШІЗА.

Паводле блізкіх, адвакату Гундара таксама не ўдалося сустрэцца з сваім кліентам.

Гундар — чалавек з абмежаванымі магчымасцямі (няма нагі), гіпертонік, таму сям'я вельмі хвалюецца за яго здароўе. Хаця нядаўна, блізкім па тэлефоне таксама нічога не паведамілі, сказалі, што ўсё добра, ён вам патэлефануе і напіша, чакайце. Але чаканне цягнецца ўжо 52 дні. Чаму стварыла адміністрацыя калоніі глухую сцяну вакол палітвязня Уладзіміра Гундара, невядома.

Нагадаем, што тэрмін 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, 18 з якіх па «справе Аўтуховіча», палітвязень Уладзімір Гундар адбывае ў бабруйскай калоніі №2.
2023-09-25 17:11