Навіны

Акцыя салідарнасці з палітзняволенымі жанчынамі

Прайшла ў Варшаве
8 сакавіка 2026 ў Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволенымі беларускамі.

Шмат чаго з жахлівых момантаў было расказана на акцыі з жыцця палітзняволеных жанчын, але ўспаміналі і пра тое, што нават у тых умовах нашы жанчыны завіваюць валасы кіпяцільнікамі, а фарбуюць бровы абгарэлымі запалкамі. Канешне, 8 сакавіка ў калоніі будзе адзначаны порцыямі сухароў з боку адміністрацыі, але родныя і каханыя ім не падораць кветак, іх не абдымуць родныя, яны не пацалуюць сваіх дзяцей за падарункі, зробленыя сваімі рукамі, калі іх атрымаюць па пошце. І гэтыя маральныя і фізічныя пакуты пераносяць тыя, хто сядзіць без аніякай віны. Толькі таму, што выказалі свае пачуцці да Лукашэнкі ды яго васалаў нейкай драбязой у выглядзе лайка, каментара, выхада на мірную акцыю супраць рэжыму, падпіску на тэлеграм-канал асобы, якая той ці іншай жанчыне цікава. Гэта не бандыты, не злодзеі, не забойцы і не махляркі, гэта прыстойныя і разумныя жанчыны.

Як выказаўся арганізатар акцыі Васіль Плешкуноў, гэтыя жанчыны – чыесьці маці, сёстры, жонкі, якія патрабуюць пяшчоты, павагі і спагады. Але рэжым напляваў на гэта, таму за кратамі 164 жанчыны, праўда, 11 з іх выйшлі на волю. Але колькі іх яшчэ там па палітычных матывах, якія не маюць статусу палізняволенай, ніхто не ведае. Гэта ахвяры рэжыму, якія знаходзяцца на мяжы выжывання, якім прыходзіцца выносіць здзекі вертухаяў, выконваць працу — разгружаць фуры з цяжкімі мяхамі, што падрывае іх здароўе.

Памыцца нармальна немагчыма за 15 хвілін, якія выдзяляюць жанчынам раз на тыдзень. Усяго дрэннага, што перажываюць нашы жанчыны ў палоне дыктатара, немагчыма нават пералічыць. Жывуць у калоніі і штодзень, як па міннаму полю ходзяць, успамінае былая палітзняволеная.

Кіраўніца шэлтэра ў Варшаве Ганна Федаронак расказала пра тое, як беларускі «гуманіст», які выказваў спачуванне па гібелі іранскага «гуманіста» Хаменеі, разбурае беларускія сем'і. Жанчына агучыла прыклад, калі жанчына 5 гадоў не бачыць сваё дзіця, потым яе выпіхваюць за мяжу, не даўшы магчымасці ўбачыцца з дзецьмі. Забраць дзіцёнка не можа да сябе, бо трэба даверанасць, а даверанасці даць не можа, бо ў многіх няма ніякіх дакументаў, няма даведкі пра вызваленне. А ёй заставалася даседзець некалькі месяцаў, і яна магла быць з сям'ёй.

Выступоўцы выказалі надзею на хуткі абмен палітзняволеных. Але без ссылкі без іх жадання за мяжу. Бо кожны чалавек мае права на сваю зямлю і на радзіму.
2026-03-10 20:02