Як стала вядома берасцейскай «Вясне», 20 лютага цалкам адбыў пакаранне Андрэй Аніскевіч.
Суддзя Брэган прызначыў Андрэю 1,5 гады "хіміі" па «справе карагодаў» (акцыя пратэсту ў Берасці 13.09.2020). Пасля мужчына быў затрыманы пры спробе ўцячы ва Украіну.
Свой тэрмін Аніскевіч адбываў у папраўчай установе адкрытага тыпу №46 (г.п. Круглае). І вось учора ён выйшаў на волю.
Свой тэрмін Аніскевіч адбываў у папраўчай установе адкрытага тыпу №46 (г.п. Круглае). І вось учора ён выйшаў на волю.