Учора трулі радыяцыяй, а сёння свінцом ды квасам…
“РАДЗІМА Ў ЦЯЖКОЙ СІТУАЦЫІ! ТРЭБА! ВЫ ЗГОДНЫЯ ПАЕХАЦЬ?”Адказ быў аназначным: “НЕ!” Усе адмовіліся. Тады размова патачылася інакш.
“Не захочаш ехаць – дык не ў адно з 4 прапанаваных месцаў паедзеш, а на сам рэактар – позву ў войска дамо, “папартызаніш” поўгода, а пасьля размяркуем у забруджаныя раёны!”
— Што будзеце есьці?
— На першае - суп, на другое - гарнір, нешта яшчэ...
— Што піць будзеце?
— Кампот.
— Я пытаюся, што піць будзеце?!...
— Кампот!Фыркнула, адыйшла. Мы зразумелі – тут выводзілі радыяцыю. Зрэшта пілі ўсе – пра склад пайкоў я ўжо казаў, а лепшых лекаў ніхто не прапаноўваў.
Праваабаронца Ўладзімір Вялічкін