3 кастрычніка 2025 года ў «спіс экстрэмістаў» дадалі 56-гадовага Алега Кінева. МУС у спісе адзначыў, што гэта жыхар Берасцейскай вобласці, і яго асудзіў Віцебскі абласны суд адразу па 4 артыкулах.
Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачванні ў «экстрэмізме» для цэнзуры ды пераследу за іншадумства.
Як высветліла Наша Ніва, гаворка пра дойліда Алега Кінева з Бярозаўскага раёну. Ён з 2000-х удзельнічаў у будаўнічых працах з дрэва, найчасцей кіраваў будовай купалоў для праваслаўных храмаў. Ягоныя працы раскіданыя па розных гарадах і вёсках Беларусі, а таксама іх можна знайсці ў Літве, Швецыі і ЗША.
Паводле Нашай Нівы, Кінева арыштавалі напрыканцы 2024 года. І нядаўна мужчыне прысудзілі калонію (але на які тэрмін, журналістам невядома).
Паводле міліцэйскага ведамства, Кінева асудзілі па артыкулах «абраза Лукашэнкі» (ч.1 арт.368 КК), «абраза службовай асобы» (арт.369 КК), «ўступленне ў склад экстрэмісцкага фарміравання» (ч.3 арт.361‑1 КК), «распальванне варожасці» (ч.1 арт.130 КК).

Нагадаем: беларускія ўлады вельмі шырока трактуюць «распальванне варожасці» (і часта пад гэта трапляюць проста эмацыйныя каментары пра сілавікоў).